Классные поделки
Галёпы з мукі.
Поделиться:

 

                     Страва, якая стала гісторыяй.

 

Вам спатрэбіцца: 
  - мука – 4 шклянкі, 
  - цукар – ад 2 ст. л. да 1 шк. (на густ),
  - вада – 300 мл, дрожджы – 30 г, 
  - алей – ¼ шк.,  
  - каліва солі,
  - ром альбо дэсертнае віно –2 ст. л.,
  - цэдра 1 лімона, 
  - ваніль, карыца.

 

Галёпы з мукі.

 

   У некаторых раёнах Брэсцкай вобласці хлопчыкі бегалі з імі па вёсцы і гучна клікалі: «Бусел, бусел, на табе галёпу, дай мне жыта копу!».

   Іх выкарыстоўвалі таксама  для веснавога ахвярапрынашэння рацэ. Жанчыны і дзяўчаты, апранутыя ў самае прыгожае адзенне, ішлі да ракі і кідалі ў ваду хлеб-соль. Яны адразалі лустачку хлеба, уціскалі (уторквалі) ў яе соль і кідалі ў ваду, каб плыла, а тым часам спявалі, уступалі з ракой у рытуальна-спеўны дыялог. 

   У асобных мясцінах дзяўчаты кідалі ў раку печыва – «птушачкі», «булачкі», «галёпы».
   Адначасова гэта была і варажба дзяўчат аб сваёй долі на будучы год. Лічылася, калі кавалачак хлеба паплыве далёка, то дзяўчына пойдзе замуж, калі ж хлеб прыб’ецца да берага, ёй давядзецца яшчэ год хадзіць у дзеўках. 

   На Дабравешчанне (25 сакавіка), каб сустрэць буслоў, здаўна пяклі адмысловае рытуальнае печыва з пшанічнай мукі ў выглядзе булачак ці коржыкаў рознай формы – сахі, бараны, сярпа, але, найчасцей, у выглядзе розных птушак (найперш буслоў) ці буслінай лапкі (галёпа – бусліная лапка).

   Пяклі галёпы напярэдадні Дабравешчання або на наступны дзень, бо на свята пячы хлеб забаранялася. 

   Паколькі Дабравешчанне амаль заўжды прыпадае на Вялікі Пост, дык цеста на сапраўдныя галёпы мусіла быць посным – без яек, малака, масла. Аднак, паколькі галёпы прызначаліся пераважна дзецям, дык імкнуліся рабіць іх з найлепшай пшанічнай мукі, салодкімі, з мёдам або цукрам. 

 

   Спячы галёпы можна, выкарыстоўваючы дражжавое цеста альбо прэснае пясочнае.

 

 - Зрабіць апару, для чаго ў цёплай вадзе распусціць дрожджы, дадаць 1 ст. л. цукру і 1 шклянку мукі. Паставіць у цёплае месца дзесьці на 1,5 гадзіны. 

  - У рошчыну дадаць алей, лімонную цэдру, ваніль, карыцу, астатнюю муку і замясіць цеста.
  - На стале, прыпудраным мукой, раскачаць цеста ў пласт каля 1 см, выразаць шклянкай колцы, у кожным зрабіць два надрэзы і злёгку развесці палоскі цеста ў бакі. Атрымаецца «бусліная лапка». Зверху змазаць алеем. 

  - Выпякаць галёпы ў печы ці духоўцы пры тэмпературы 180-200 градусаў да залацістага колеру.

 

Подписывайтесь (см.анонсы) в России и Беларуси по ON-LINE каталогам на журналы "КСЮША. Умелые ручки" и "Ксюша. Для любителей рукоделия"

 

Просмотров: 2460